ЦІК: кожны выбаршчык галасуе асабіста, галасаванне за іншых асоб не дапускаецца

Кожны выбаршчык галасуе асабіста. Галасаванне за іншых асоб не дапускаецца. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

— Пры запаўненні бюлетэня ў квадрате справа ад прозвішча кандыдата, за якога выбаршчык галасуе, або ў квадрате справа ад слоў «супраць усіх кандыдатаў» трэба паставіць любы знак, напрыклад, галачку. Бюлетэнь, у якім знак пастаўлены больш чым у адным квадрате або не пастаўлены ні ў адным з іх, прызнаецца недзейсным, — адзначылі ў ЦВК. — Запоўнены бюлетэнь апускаецца ў скрыню для галасавання. Забараняецца выносіць выдадзены бюлетэнь за межы памяшкання для галасавання, а таксама ажыццяўляць фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня.

Парушэнне ўстаноўленых забаронаў цягне за сабой прымяненне мер адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу да 15 базавых велічынь.

Афіцыйнага пацверджання прычын, па якіх выбаршчык не можа прагаласаваць у асноўны дзень правядзення выбараў, не патрабуецца. Бюлетэні выдаюцца выбаршчыкам пры прад'яўленні пашпарта, ідэнтыфікацыйнай карты, біяметрычнага пашпарта, ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі), вадзіцельскіх правоў. Праголосаваць можна таксама прад'явіўшы пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці фотаздымка), студэнцкі білет навучэнца, даведкі органаў унутраных спраў, якія пацвярджаюць асобу (у выпадку страты або крадзяжу пашпарта або ідэнтыфікацыйнай карты грамадзяніна). Калі падчас запаўнення бюлетэня выбаршчык дапусціў памылку або сапсаваў бюлетэнь, то ён можа звярнуцца да членаў участковай выбарчай камісіі і атрымаць новы бюлетэнь для галасавання. Але такім правам выбаршчык можа скарыстацца толькі адзін раз.

У ЦВК нагадваюць, што забаронена фота і відэаздымка запоўненага бюлетэня для галасавання.

Выбаршчыкі, якія жадаюць прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі, а па месцы фактычнага пражывання, маюць права звярнуцца ў участковую выбарчую камісію па месцы пражывання да 25 студзеня. Пры гэтым трэба ўлічваць, што грамадзянін можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў па месцы пражывання на падставе пашпарта і пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання.

https://www.orshanka.by/?p=135881