Цэрэмонія адкрыцця XXIV Міжнароднага шахматнага турніру адбылася ў Оршы!
У ОРЦК «Перамога» адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця XXIV Міжнароднага шахматнага турніру.
Больш за 250 удзельнікаў з 5 шахматных федэрацый сабраліся на гасціннай аршанскай зямлі, каб змагацца ў інтэлектуальным паединку майстроў логікі і стратэгіі!
Анастасія Прокофьева, намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама:
Міжнародны шахматны турнір - падзея, якая збірае лепшых майстроў логікі і стратэгіі. Гэта не проста спаборніцтвы, а знакавая падзея, якая аб'ядноўвае лепшых шахматыстаў, падкрэслівае значнасць шахмат як віду спорту, які выклікае вялікі інтарэс!
Ніколай Зарубіцкі, намеснік старшыні АГ «Беларуская Федэрацыя шахмат»:
«Мы ганарымся тым, што многія ўдзельнікі мінулых гадоў сталі міжнароднымі майстрамі і гросмайстрамі, заваёўваючы тытулы чэмпіёнаў свету! Жадаем усім яркіх уражанняў і сумленнай барацьбы! Няхай пераможа моцны!»
Анатолій Лебедзеў, галоўны суддзя спаборніцтваў:
«Вялікі дзякуй Аршанскай раённай адміністрацыі за падтрымку і высокі ўзровень арганізацыі! Турнір стаў добрай традыцыяй, да якой мы з нецярпеннем рыхтуемся кожны год»
На адкрыцці выступілі лепшыя творчыя калектывы Аршанскага раёна - атмасфера была сапраўды святочнай!
Турнір працягнецца цэлую неделю, а імёны пераможцаў стануць вядомыя 25 студзеня.
Сачыце за навінамі — наперадзе напружаныя партыі, нечаканыя хады і сапраўдная барацьба за званне чэмпіёна!








