Церемония чествования лучших учащихся и их педагогов прошла в Оршанской городской детской школе искусств

Цэрэмонія ўшанавання лепшых вучняў і іх настаўнікаў адбылася ў Оршанскай гарадской дзіцячай школе мастацтваў

23 мая начальнік аддзела культуры Аршанскага райвыканкама Сяргей Дзмітрыевіч Гарбачоў сустрэўся з навучэнцамі ўстаноў культуры і школ мастацтваў, якіх па праву можна лічыць гонар району, чые высокія дасягненні і сацыяльная актыўнасць неаднаразова праслаўлялі малую радзіму за яе межамі. На сустрэчы прысутнічалі пераможцы і прызёры творчых конкурсаў і фестываляў рознага ўзроўню.

Усе навучэнцы былі ўзнагароджаны іменнымі зоркамі і падзякамі за любоў да мастацтва, а іх педагогі адзначаны падзячнымі лістамі за высокі ўзровень майстэрства і творчыя дасягненні.