Трудовым калектывам і навучэнцам Оршаншчыны напомнілі дзеянні па сігналу «Увага ўсім!»
Традыцыйна 1 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Сусветны дзень грамадзянскай абароны. У ўмовах сучасных рэалій – гэта выдатная магчымасць нагадаць людзям пра бяспеку і як дзейнічаць па сігнале «Увага ўсім!»
Ратавальнікі Аршаншчыны правялі комплекс розных мерапрыемстваў па павышэнні ўзроўню ведаў насельніцтва пра дзеянні ў выпадку падачы сігналу «Увага ўсім!», а таксама абмеркавалі мэты, задачы і функцыі фарміраванняў грамадзянскай абароны. У рамках праводзімых мерапрыемстваў увага работнікаў Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях была накіравана на ўстановы адукацыі і працоўныя калектывы рэгіёна.
Немагчыма прадбачыць і папярэдзіць усе надзвычайныя сітуацыі, менавіта таму жыццёва важна дакладна ведаць, што рабіць. Веданне правілаў бяспекі і граматныя дзеянні – гарантыя Вашай бяспекі. Ратавальнікі нагадваюць, у выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112!