Трудовая занятость несовершеннолетних

Трудовая занятасць непаўналетніх

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў рэспубліканскай міжведамаснай праграмы «Клопат» 20 мая 2025 года ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аршанскага райвыканкама праведзена мерапрыемства «ярмарка вакансій» для непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі: ГА «БРСМ», намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх, ІДН МОБ УВД Аршанскага райвыканкама, ўпраўленне па адукацыі Аршанскага райвыканкама, а таксама спецыялісты РУПТП «Аршанскі льнокамбінац», ТАА «Еўраторг», філіял Камбінат ЖБІК «ААТ «Аршанскі стройтрэст № 18», філіял «Цеплічны» РУП «Віцебскэнерга», ААТ «Аршанскі будаўнічы трест № 18», ААТ «Оршаагромаш».

Мерапрыемства наведалі 206 вучняў Аршанскага раёна.

У мэтах аказання садзейнічання ў працаўладкаванні моладзі ў вольны ад вучобы час і падчас летніх канікул прапанавана каля 300 вакансій для індывідуальнага працаўладкавання, а таксама магчымасць працаўладкавання ў складзе студэнцкіх атрадаў і лагераў працы і адпачынку.