Традиционные мотивы, премиальный товар: «Витебские ковры» представили лучшие коллекции на ВТI-2025 в Минске

Традыцыйныя матывы, прэміальны тавар: «Віцебскія дываны» прадставілі лепшыя калекцыі на ВТI-2025 у Мінску

На міжнароднай выставе-кірмашы па аптовай продажы тавараў лёгкай прамысловасці ВТI-2025 паўночны рэгіён прадставіў некалькі прадпрыемстваў, уключаючы аднаго з вядучых вытворцаў тэкстылю ў краіне – ААТ «Віцебскія дываны».

Аснову стэнда кампаніі склалі ўзоры з класічнымі матывамі, калекцыі з паліпрапіленавых нітак і прэміяльная – з 80% воўны ў складзе.

Віцебскае прадпрыемства зрабіла адразу некалькі акцэнтаў: класіка, унікальнасць тавару і тыя, хто ствараў высокакласны прадукт. Стэнд стаў сапраўднай галерэяй майстэрства з лепшымі ўзорамі дывановых вырабаў і інфармацыяй пра перадавікоў вытворчасці з залатымі рукамі.

– За кожным дываном стаіць праца, талент і шматгадовы досвед нашых умельцаў, што важна было паказаць, – удакладніла намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Анна Чадаева. – Стэнд «Віцебскіх дываноў» уключыў і прадукцыю нашай фабрыкі ў Брэсце. Работу стэнда высока ацанілі наведвальнікі выставы, эксперты галіны. Зацікаўленасць у прадукцыі праявілі патэнцыйныя замежныя партнёры. Успешнае завяршэнне ўдзелу адзначана дыпломам – гэта годны вынік і прызнанне якасці нашай прадукцыі.

Усталяваныя дзелавыя сувязі падчас ВТI-2025 дазволяць «Віцебскім дыванам» у перспектыве павялічыць аб'ёмы аптовых продажаў і пашырыць геаграфію паставак, уключаючы рынкі краін Блізкага Усходу.

– Мы разглядаем удзел у падобных праектах як магчымасць прадставіць брэнд на міжнародным узроўні, прадэманстраваць пераемнасць пакаленняў і высокія стандарты якасці, умацаваць свае пазіцыі і дзелавыя сувязі. Гэта эфектыўны інструмент для прамога прасоўвання тавараў на ўнутраным і знешнім рынках, – падкрэсліла Анна Чадаева.

Вытворца ўжо намечае план міжнародных выставак на 2026 год, дзе намерыцца гучна заявіць пра сябе.

vitebsk-region.gov.by