Вялікая цэрэмонія закрыцця абласнога турысцкага слёту
Завяршыўся абласны турыстычны слёт, які сабраў самых актыўных і спартыўных аматараў прыроды з усяго рэгіёна. За час правядзення ўдзельнікі не толькі праверылі свае навыкі ў турызме, але і прадэманстравалі сапраўдны камандны дух.
Перад цырымоніяй закрыцця прайшлі захапляльныя спаборніцтвы па перетягванню каната. Удзельнікі праявілі не толькі фізічную сілу, але і стратэгічнае мысленне. Балельшчыкі актыўна падтрымлівалі свае каманды, ствараючы атмасферу сапраўднага спартыўнага свята.
Торжественное закрыццё турслёта прайшло ў цёплай і дружалюбнай абстаноўцы. З віншавальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся Хрол Вячаслаў Васільевіч, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Ён адзначыў высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства, сплочанасць каманд і важнасць папулярызацыі актыўнага адпачынку сярод моладзі.
Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – каманда горада Наваполацка
2 месца – каманда Талачынскага раёна
3 месца – каманда Полацкага раёна
Пераможцы і прызёры атрымалі заслужаныя ўзнагароды і прэміі. Арганізатары выказалі падзяку ўсім, хто прыняў удзел у слёце.
Да новых сустрэч на турыстычных сцежках!