Сіла пранёслася па Оршанскім раёне

Як расказаў журналісту «Аршанскай газеты» начальнік Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Курятнікаў, за прайшоўшыя суткі ратавальнікі тройчы выязджалі на ўстараненне наступстваў непагоды.

У Оршы ў Мікрараёне-1, у вёсках Новае Хороброва і Ставры ад ветру ўпалі дрэвы на праезную частку. Были пашкоджаны два аўтамабіля. Чалавечых ахвяр, на шчасце, ўдалося пазбегнуць. Сільны парывісты вецер стаў прычынай адключэння трох ліній электраперадачы ў Аршанскім раёне. Аб гэтым нам паведаміў намеснік галоўнага інжынера філіяла «Аршанскія электрычныя сеткі» Уладзіслаў Каваленка. У выніку чаго было парушана электразабеспячэнне 59 трансфарматарных падстанцый у 22 населеных пунктах. – Сразу ж у нас быў уведзены асаблівы рэжым працы, – патлумачыў Уладзіслаў Уладзіслававіч. – Шэсць брыгад і столькі ж адзінак тэхнікі прыступілі да аварыйна-аднаўленчых работ. Прымаюцца ўсе неабходныя меры для аператыўнага аднаўлення электразабеспячэння.

Анастасія ТУРОК.
Фота і відэа прадстаўлена Аршанскім ГРОЧС.

www.orshanka.by