Старт маштабнага форума і кірмашу «Здарова жывіш» адбылся ў Оршы!
Сёння ў Оршы адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага форуму здаровага ладу жыцця і XII Рэспубліканскай універсальнай выставы - кірмашу «ЗдарОва жыве». З кожным годам гэта падзея прыцягвае ўсё больш гасцей і ўдзельнікаў не толькі з усёй Беларусі, але і з дружалюбных краін - Расійскай Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі.
На цырымоніі адкрыцця з прывітальнымі словамі выступіла кіраўніцтва Оршанскага раёна і паважаныя госці:
Пракопьева Анастасія Адамоўна, намеснік старшыні Оршанскага раённага выканаўчага камітэта:
"У 12 раз Оршанская зямля прымае ў сябе гасцей і ўдзельнікаў Міжнароднага форуму здаровага ладу жыцця і Рэспубліканскай універсальнай выставы - кірмашу «ЗдарОва жыве». Гэты форум створаны для таго, каб папулярызаваць здаровы лад жыцця, прадставіць магчымасць набыць спецыяльныя тавары для здароўя, атрымаць медыцынскую кансультацыю спецыялістаў, прыняць актыўны ўдзел у спартыўных і культурных мерапрыемствах", адзначыла Анастасія Адамоўна.
Артёменка Марына Барысаўна, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Гуленкаў Глеб Леанідавіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
А таксама кіраўнікі замежных дэлегацый з КНР і розных рэгіёнаў Расіі.
Мерапрыемства наведваюць кіраўнікі ключавых міністэрстваў, ведамстваў і грамадскіх аб'яднанняў, што падкрэслівае яго значнасць для развіцця рэгіёна і міжнароднага супрацоўніцтва.
Чакаем усіх жыхароў і гасцей Оршы на выставе-кірмашы! Вас чакае насычаная праграма: дэгустацыі карысных прадуктаў, магчымасць набыць якасныя тавары для здароўя і быту, а таксама атрымаць каштоўную інфармацыю ад спецыялістаў пра тое, як захаваць і ўмацаваць сваё здароўе. Таксама працуюць гандлёвыя і рамесныя рады, пляцоўкі ГРОЧС, АГ "БРСМ", Оршанская ратавальная станцыя ОСВОД і шмат іншага.
Мерапрыемствы ў Ледавай арэне працягнуцца да 27 верасня!