Станкозавод «Чырвоны байцец» і Оршанскі лёнкомбінат маштабна адзначылі юбілеі
Старэйшае прадпрыемства Оршы – адкрытае акцыянернае таварыства Станкозавод «Красны борец» адзначыла 125-годдзе з дня свайго заснавання.
Сёння гэта адзін з лідараў галіны, які з'яўляецца буйным вытворцам металаапрацоўчых станкоў, актыўна займаецца выпуском запатрабаванай навукаёмістай прадукцыі.
У ГДКіТ «Орша», дзе праходзіла тэржэстнае мерапрыемства, сабраліся ветэраны і сучаснае пакаленне заводчан.
Ужо з парога адчувалася атмасфера свята, сустракаў аркестр Оршанскай раённай ДШІ. Побач з тэматычнай фотазонай было шмат жадаючых зрабіць здымкі на памяць. У актавым зале юбіляраў на чале з дырэктарам «Краснага борца» Віталіем Круцько прывітаў ганаровыя госці: намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Анжэліка Нікіціна, старшыня Оршанскага раённага Савета дэпутатаў Інна Хомутоўская, прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці і галіновага прафсаюза.
Анжэліка Нікіціна падзякавала оршанскім станкабудаўнікам за адданы труд і зачитала прывітальны адрас ад кіраўніка Віцебскай вобласці Александра Субботина, а таксама ўручыла ганаровыя граматы начальніку групы аддзела галоўнага канструктара Юрыю Осіпаву, галоўнаму бухгалтару аддзела бухгалтарскага ўліку Маргарце Шынкевіч, намесніку дырэктара па камерцыйных пытаннях Генадзію Шумейку.
Ад душы свой родны калектыў павіншаваў і сам дырэктар станкозавода «Красны борец» Віталій Круцько, які адзначыў апошнія дасягненні прадпрыемства і падкрэсліў, што ўсе поспехі – гэта вынік працы вялікага згуртаванага калектыву, які ўносіць неацэнны ўклад у развіццё станкабудаўнічай галіны краіны.
Калектывы мастацкай самадзейнасці ГДКіТ «Орша» падрыхтавалі для юбіляраў творчыя падарункі, а спецыяльнымі госцямі свята сталі зоркі беларускай эстрады ТЕО і Ольга Рыжикова, а таксама ансамбль казачай песні «Бацька Атаман».
Сёння завод «Красны борец» смела глядзіць у будучыню, бо гэта сучаснае і паспяховае прадпрыемства, якое выпускае прадукцыю самага высокага якасці. Оршанцы па праву ганарацца сваімі станкабудаўнікамі.
Анастасія ТУРОК.
Фота Сергія СЛЕПЦОВА.
Свой 95-гадовы юбілей адзначыў і Оршанскі льнокамбінаат – захавальнік унікальных традыцый і гігант тэкстыльнай прамысловасці.
У Ледавай арэне на маштабным урачыстасці сабралася больш за 3 000 чалавек – работнікі прадпрыемства, ветэраны і ганаровыя госці. Кожны элемент свята падкрэсліваў каштоўнасць прыроднага матэрыялу і неацэнны ўклад людзей, якія ператвараюць лён у творы мастацтва.
Урачыстую частку адкрылі віншаванні генеральнага дырэктара прадпрыемства Олега Буянова і шматлікіх гасцей. Кульмінацыяй стала ўшанаванне лепшых работнікаў льнокамбіната, удастоеных ганаровых грамат і падзяк за свой труд.
Творчая частка вечара пад аккампанемент Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віталія Кульбакова была неверагодна разнастайнай. Перад гледачамі выступілі Ольга Булай, Еўгеній Курчыч, Алена Ланская, энергію свята падтрымлівалі кавер-група «No Comment Band» і творчы калектыў «Zaleski Dance Design Show». А ўсімі любімыя хіты ў выкананні групы «Дрозды» падпявала ўвесь зал.
Вадзім КРАВЧЭНКА.
Фота аўтара.