Старейшая жительница Оршанщины отметила 103-й день рождения

Старэйшая жыхарка Оршаншчыны адзначыла 103‑й дзень нараджэння

27 кастрычніка свой 103-й дзень нараджэння адзначыла старэйшая жыхарка Аршанскага раёна Анна Пятроўна Худолеева.

Парадаваць юбілярку з гэтай знамянальнай датай прыехалі дырэктар ТЦСОН Аршанскага раёна Екатерина Муренкова і старшыня Аршанскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Зінаіда Хайчанка.

Жыццё Анны Пятроўны – гэта цэлая эпоха, напоўненая працай, клопатам пра блізкіх і любоўю да людзей. Усё жыццё яна прысвяціла працы ў сферы гандлю, дзе заслужыла павагу калег і падзяку пакупнікоў. Перажыла цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны, на якой загінулі яе два браты.

Сёння ў Анны Пятроўны вялікая і дружная сям'я – двое дзяцей, чатыры ўнука, тры праўнука і два прапраўнука.

– Анна Пятроўна – прадстаўніца героічнага пакалення, якое сваім трудом, стойкасцю і верай у дабро стварала будучыню для нас, – адзначыла Зінаіда Сяргееўна Хайчанка. – Ваш жыццёвы шлях – прыклад сапраўднага служэння людзям, добрасумленнай працы і душэўнай шчодрасці. Ад імя ўсіх ветэранаў Аршаншчыны жадаю вам моцнага здароўя, душэўнага цяпла, увагі і любові блізкіх. Няхай кожны дзень дорыць радасць, а ваш прыклад натхняе моладзь на добрыя справы і веру ў жыццё.

Анна Пятроўна падзялілася і сваім сакратам даўгалецця:

– Трэба добрасумленна працаваць, любіць і паважаць людзей, – з усмешкай сказала юбілярка.

Жадаем Анне Пятроўне моцнага здароўя, бадзёрасці духу, і няхай яе дом заўсёды будзе напоўнены любоўю, цяплом і клопатам родных і блізкіх!

Віктар СОСНАЎСКІ.
Фота аўтара.

www.orshanka.by