Станкозаводу «Чырвоны байца» — 125 гадоў
Пачаткам шляху Оршанскага станкобудаўнічага завода «Чырвоны боец» сталі механічныя майстэрні. Яны былі пабудаваны на беразе Оршыцы ў 1900 годзе оршанскімі мяшчанамі І. Б. Славінскім і С. П. Ясінскім.
Першы прадукт – бочкі, цыстэрны, машыны і апараты для млыноў і вінокурных заводаў, сельскагаспадарчы інвентар. Усё мела попыт, і да 1914 года майстэрні выраслі ў невялікі завод. Ён стаў асноўным металаапрацоўчым прадпрыемствам у Оршы. У 1928 годзе атрымаў назву «Механічны і чыгунна-ліцейны завод «Чырвоны боец».
У гады індустрыялізацыі завод да 1941 года вырас у буйное прамысловае прадпрыемства па рамонту і вырабу сельскагаспадарчых машын, вытворчасці да іх запасных частак, станочнага абсталявання і тавараў народнага спажывання.
Вялікая Айчынная вайна перапыніла мірную працу заводчан. У пачатку ліпеня 1941 года завод быў спынены, асноўнае абсталяванне дэмантавана і вывезена ў г. Рэж Свердловскай вобласці разам з часткай рабочых і іх сем'ямі, дзе ў кароткія тэрміны наладзілі выпуск боепрыпасаў для фронту.
У 1945 годзе пачалося аднаўленне цалкам знішчанага завода, дзе быў наладжаны выпуск фуговачных, долбежна-фрэзерных і свярлільных станкоў.
У 1951 годзе было выканана 15 адказных заданняў для найбуйніших новабудоўляў краіны – Куйбышаўскай і Кахоўскай гідраэлектрастанцый, Волга-Донскага і Галоўнага Туркменскага каналаў. Расширялася номенклатура выпускаемай прадукцыі.
Сучасную гісторыю завода прынята адлічваць з 1959 года, калі быў распрацаваны і выпушчаны першы плоскашліфавальны станок мадэлі 3Б71. З гэтага перыяду наступіла новая эра ў гісторыі завода – выпуск плоскашліфавальных станкоў высокай і асабліва высокай дакладнасці. І з таго часу завод называецца станкобудаўнічым, а прадукцыя «Чырвонага бойца» атрымала сусветную вядомасць. Станкі «Чырвонага бойца» цяпер працуюць больш чым у 115 краінах свету.
Прадпрыемства шматразова за дасягненні ў галіне якасці (2000, 2003, 2006, 2010, 2016 гг.) станавілася лаўрэатам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь, тройчы лаўрэатам Прэміі Міністэрства прамысловасці.
Сёння асноўным напрамкам вытворчай дзейнасці оршанскіх станкобудаўнікоў нароўні з серыйна выпускаемай гамай плоскашліфавальных і фрэзерных станкоў з'яўляецца і выпуск спецыяльных шліфавальных станкоў па заказах спажыўцоў для выканання канкрэтных аперацый у дробнасерыйным, серыйным і масавым вытворчасці.
Завод «Чырвоны боец» – гэта цэлая веха ў гісторыі айчыннага станкобудаўніцтва, адзін з найбуйнейшых на постсавецкай прасторы флагманаў станкобудаўніцтва па вытворчасці металаапрацоўчага абсталявання.
Гісторыя завода – гэта гісторыя кожнага члена працоўнага калектыву, як адзінага цэлага, настроенага на агульную задачу – эфектыўную працу. Калектыў завода ганарыцца сваёй гісторыяй і прадукцыяй і перш за ўсё яе якасцю і надзейнасцю.