Сталі вядомыя пераможцы штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ
У намінацыі "Лепшае друкаванае СМІ Віцебскай вобласці": у I групе - калектыў установы "Рэдакцыя абласной газеты "Віцебскія навіны"; у II групе - калектыў установы "Рэдакцыя раённай газеты "Зара" (Бешанковіцкі раён).
У намінацыі "Лепшае тэлевізійнае, радыёвяшчальнае СМІ Віцебскай вобласці" - калектыў рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства радыятэлецэнтр "Тэлерадыёкампанія "Віцебск".
У намінацыі "Лепшае сеткавае выданне, інтэрнэт-ресурс СМІ Віцебскай вобласці" - калектыў камунальнага інфармацыйнага унітарнага прадпрыемства "Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет "Віцьбічі" і "Вечарні Віцебск".
У намінацыі "Лепшыя творчыя матэрыялы маладога журналіста СМІ" - галоўны рэдактар установы "Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Міснік Яна.
У намінацыі "Лепшы творчы праект у друкаваным СМІ" - карэспандэнт установы "Рэдакцыя газеты "Родныя вытокі" (Докшыцкі раён) Круковіч Ніна за праекты "Галасамі сведкаў", "Музейны экспанат - пра подзвіг", прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі; карэспандэнт установы "Рэдакцыя газеты "Полацкі веснік" Трапезнікава Любоў за праект "Тут Радзімы маё пачатак".
У намінацыі "Лепшы творчы праект у тэлевізійным, радыёвяшчальным СМІ" - калектыў установы г. Наваполацка "Рэдакцыя тэлепраграмы "Вектар ТВ" за праект "Полацкі кадэт".
У намінацыі "Лепшы творчы праект у інфармацыйным агенцтве, сеткавым выданні, інтэрнэт-ресурсе СМІ" - загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела установы "Рэдакцыя абласной газеты "Віцебскія навіны" Міхайлоў Святаслаў за праект "Навіны не маўчаць".
У намінацыі "Лепшыя фотаматэрыялы ў СМІ" - фотакарэспандэнт установы "Рэдакцыя абласной газеты "Віцебскія навіны" Вронскі Алексей.
У намінацыі "Лепшая тэлевізійная аператарская работа ў СМІ" – творчы калектыў тэлевізійных аператараў тэлеперадачы "Вяскоўцы" рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства радыятэлецэнтр "Тэлерадыёкампанія "Віцебск".