Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «НЕРЕСТ»!
У перыяд з 10 красавіка па 8 чэрвеня 2025 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нерест».
Прыкметы магчымых правапарушэнняў, на якія неабходна звяртаць увагу:
-наяўнасць інфармацыі аб захаваных у грамадзян сетках і іншых забароненых прыладах рыбалоўства, а таксама аб месцах іх рэалізацыі;
-наяўнасць інфармацыі аб фактах браканьерства;
-наяўнасць у транспартных сродках грамадзян сетак, іншых забароненых прыладаў рыбалоўства, а таксама рыбы, якая мае прыкметы здабычы забароненым спосабам (аб'ячыванне, праколы, разрыўныя раны і г.д.).
У выпадку добраахвотнай здачы сетак - вызваленне ад адказнасці!