З 17 студзеня па 6 лютага ДАІ праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў

У перыяд з 17 студзеня па 6 лютага ДАІ праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам і па віне ўразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху (пешаходаў і веласіпедыстаў).
У рамках мерапрыемстваў супрацоўнікі ДАІ будуць адпрацоўваць пешаходныя пераходы па выяўленні вадзіцеляў, якія не далі перавагі ў руху пешаходам. Таксама, пераважна ў вячэрні час, пройдуць і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэнняў Правілаў дарожнага руху самімі пешаходамі і веласіпедыстамі.
Паважаныя грамадзяне, калі вы бачыце на праезнай частцы або паблізу ад яе нецвярозых пешаходаў, якія відавочна ствараюць сваімі дзеяннямі пагрозу бяспецы дарожнага руху, тэрмінова паведаміце па тэлефоне 102.
Аддзел ДАІ УУС Аршанскага райвыканкама