Віцебскі абласны камітэт БРСМ запусціў медыяпраект «PRO_Закон»

Новы медыяпраект «PRO_Закон», накіраваны на вывучэнне моладдзю праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
«Сёння ў нас ёсць магчымасць не толькі абмеркаваць ужо ўключаныя ў праект змены, але і прапанаваць свае. Кожны грамадзянін павінен разумець важнасць маючай адбыцца падзеі, якая вызначыць нашу будучыню. Дзякуючы медыяпраекту «PRO_Закон» мы даведаемся пункт гледжання моладзі аб праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама аб маючым адбыцца рэферэндуме - пракаментаваў першы сакратар Віцебскага абкама БРСМ, - Уладзімір Бабічаў.
Медыяпраект БРСМ «PRO_Закон» будзе рэалізаваны ў
сацыяльных сетках «УКантакце», «Instagram», а таксама месэнджэры «Telegram».
Нагадаем, што па ўсёй краіне рэалізуецца праект «Адкрыты дыялог «Сіла
Асноўнага Закона». У студзені-лютым гэтага года толькі ў Віцебскай вобласці
запланавана больш за 400 маладзёжных дыялогавых пляцовак БРСМ.
Крынiца:http://www.orshanka.by/?p=75398