18 студзеня 2022
У Оршы адбыўся семінар для бацькоў і прэзентацыя праекта «Твая сям'я - твая каманда»

З новым праектам зазірнулі ў аршанскую Лядовую арэну прадстаўнікі хакейнага клуба «Дынама-Мінск».
Калі бацькі аддаюць дзіця ў спорт, як правіла, яны чакаюць выгадаваць актыўнага, мэтанакіраванага дарослага з загартаваным характарам і задаткамі чэмпіёна. Гэтыя чаканні не дрэнныя самі па сабе - праблемы могуць узнікнуць па шляху іх дасягнення. Каб бацькі маглі без шкоды для сябе і дзіцяці іх пераадолець, хакейны клуб «Дынама-Мінск» выпусціў дапаможнік «Што важна ведаць бацькам юных хакеістаў? Рэкамендацыі спартыўнага псіхолага», прэзентацыя якога адбылася ў Лядовай арэне.
Тэкст поўнага артыкула: http://www.orshanka.by/?p=75344