Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 лістапада 2022

У Аршанскім музеi У. С. Караткевiча распачала работу выстава “Уладзімір Караткевіч – вядомы і невядомы”

У Аршанскім музеi У. С. Караткевiча распачала работу выстава “Уладзімір Караткевіч – вядомы і невядомы” (у рамках праекта “Беларускі кінематограф 60-80-х г. ХХ стагоддзя ў кінаплакаце”) з фондавых збораў МКГКА і Музея гісторыі беларускага кіно. Выстава прысвечана 92-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Наведвальнікі выставы змогуць убачыць кадры з кінафільмаў “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” па сцэнарыях Уладзіміра Караткевіча. Аматарам творчасці пісьменніка будзе цікава пабачыць кінаафішы да фільма “Дзікае паляванне караля Стаха”, якія прадстаўлены на выставу Музеем гісторыі беларускага кіно. Ёсць тут і фотаздымкі са спектакляў “Кастусь Каліноўскі” і “Званы Віцебска”, і асабістыя рэчы Уладзіміра Караткевіча: паўпаліто, джэмпер, жакет, чаравікі, гальштук-самавяз, электрабрытва і папка дэлегата.

Асобным раздзелам на выставе прадстаўлены дакументы, звязаныя з асобай Уладзіміра Караткевіча: запрашэнні на святочныя мерапрыемствы, праграмы да спектакляў, буклет і брашура да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха”, якую паставілі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь у верасні 2022 года.

Асаблівае месца займае пасмяротная маска Уладзіміра Караткевіча, зробленая ў дзень пахавання пісьменніка і перададзеная ў фонды Музейнага комплексу ў маі 1994 года.

Выстава будзе дзейнічаць штодзень па 30 лістапада, апрача панядзелка.

Аршанскі музей У. С. Караткевiча працуе з 10.00 да 18.00 па адрасе: г.Орша, вул. Уладзіміра Ленiна, 26. Тэлефоны для даведак: 8 (0216) 51-18-49, 53-35-59.



http://www.orshanka.by/?p=88933

Да спіса навін