Сёння ратавальнікі адзначаюць прафесійнае свята — Дзень ратавальніка Рэспублікі Беларусь

Штодня рызыкуючы сабой, праяўляючы рашучасць і смеласць, яны ратуюць самае каштоўнае - чалавечае жыццё. Аб тым, што ўяўляюць сабой службы Аршанскага ГРАНС сёння, карэспандэнту «Аршанскай газеты» расказаў старшы памочнік начальніка цэнтра аператыўнага кіравання Аршанскага ГРАНС Ілля Сачнёў.
- У складзе Аршанскага гаррайаддзела па НС - 8 падраздзяленняў: 6 пажарных аварыйна-ратавальных часцей і 2 пажарных аварыйна-ратавальных паста, – расказвае Ілля Іванавіч. – Штодня на кругласутачную службу заступаюць 57 чалавек. Асноўная праца, з якой даводзіцца сутыкацца - пажаратушэнне. Але таксама на базе ГРАНС створаны службы, якія здольныя выконваць задачы рознага роду.
Адна
з іх - вадалазна-ратавальная, арганізаваная на базе пажарных
аварыйна-ратавальных часцей № 1, 8 і пажарнага аварыйна-ратавальнага паста №
15. Яе асноўнымі задачамі з'яўляюцца выратаванне людзей, правядзенне работ на вадзе і
пад вадой для ліквідацыі надзвычайных сітуацый і іх наступстваў.
– Кожны работнік службы прайшоў профільнае навучанне, неабходнае для аказання
дапамогі на воднай акваторыі, - падкрэслівае Ілля Сачнёў. - Дапамагаюць ратавальнікам
выконваць сваю працу наяўныя на ўзбраенні сучасныя сродкі выратавання і
тэхніка.
Арганізавана работа пошукава-ратавальнай службы. Асноўнай задачай гэтых байцоў з'яўляецца выратаванне людзей на пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях, а таксама пошук заблыкаўшых у экасістэмах.
- Былі выпадкі, калі на пошукі сыходзіла менш за гадзіну, а часам бывае так, што пошукі доўжацца да некалькіх дзён, - падкрэслівае Ілля Сачнёў. - Варта адзначыць, што ў пошуках людзей акрамя ратавальнікаў актыўны ўдзел прымаюць супрацоўнікі МУС, лясной гаспадаркі, валанцёры, а таксама сваякі згубiўшыхся.
На сённяшні дзень служба гатова да сучасных выклікаў, на ўзбраенні ратавальнікаў маюцца квадрацыклы, снегаход, аўтамабіль пошукава-ратавальных работ, укамплектаваны сучасным абсталяваннем і рыштункам.
Таксама у рэгіёне арганізавана работа службы хімічнай і радыяцыйнай абароны, так як у Аршанскім раёне размяшчаецца нямала буйных прамысловых прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць у сваёй вытворчасці атрутныя хімічныя рэчывы.
Асноўная яе задача - правядзенне аварыйна-ратавальных і іншых неадкладных работ у зонах хімічнага заражэння і радыяцыйнага забруджвання. Камплектуецца яна з ліку найбольш падрыхтаваных работнікаў МНС, якія прайшлі спецыялізаванае навучанне.
- Дзякуй богу, за ўсе гады сур'ёзных здарэнняў у нас не здаралася, - падкрэслівае старшы памочнік начальніка цэнтра аператыўнага кіравання Аршанскага ГРАНС. - Але супрацоўнікі службы штодня трэніруюцца і адпрацоўваюць навыкі, каб у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі хутка і правільна яе ліквідаваць.
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях!
Віншуем вас з прафесійным святам - Днём ратавальніка!
Быць ратавальнікам – вартае пакліканне моцных духам людзей. Гэта прафесія патрабуе асаблівай устойлівасці і самааддачы, асабістай мужнасці, зладжанасці дзеянняў, пастаяннага прафесійнага ўдасканалення.
Вы з гонарам выконваеце свой службовы абавязак і гатовы ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду, часам рызыкуючы ўласным жыццём.
Вернасць службоваму абавязку, выключная вытрымка і бездакорная прафесійная падрыхтоўка дазваляюць вам спраўляцца з любымі пастаўленымі задачамі зладжана і аператыўна.
У гэты святочны дзень выказваем глыбокую павагу ветэранам службы, усім ратавальнікам за самаадданую працу на балазе роднай Аршаншчыны!
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і
дабрабыту!
Ігар Ісачэнка,
старшыня Аршанскага райвыканкама.
Анатоль Сільчанка,
старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў.
Крыніца: http://www.orshanka.by/?p=75392