22 лістапада 2022
Камунальныя службы Оршы выйшлі на расчыстку снегу

Як распавёў «Аршанскай газеце» дырэктар спецаўтабазы Аляксей Казлоў, з 17 лістапада дзяжурныя змены перайшлі на кругласутачны рэжым работы.
Узброіўшыся рыдлёўкамі і венікамі, камунальныя службы Аршанскага рэгіёна прыняліся прыбіраць горад ад снега. Выехала спецыяльная тэхніка. У першую чаргу забяспечвалі праезд грамадскаму транспарту на цэнтральных вуліцах горада. Цяпер камунальнікі прыступілі да расчысткі дваровых тэрыторый і прыватнага сектара.
На апрацоўку дарог ужо спатрэбілася каля 300 т пясчана-саляной сумесі. Вывезена каля 150 тон снегу.
Анастасія ТУРОК.
Фота С. СЛЯПЦОВА.