Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 чэрвеня 2022

Як выбраць самакат для дзіцяці. Парады бацькам!

1)Памер самаката

Выбірайце для дзяцей менавіта дзіцячы самакат, які падыходзіць па росце і габарытах. Калі самакат апынецца вялікім для дзіцяці, то ён можа не справіцца з кіраваннем і зваліцца з яго.

2) Абарона для дзіцяці

Выбірайце шлем для катання на самакаце, а не веласіпедны - у іх розная будова і яны абараняюць розныя часткі галавы.

Таксама набудзьце камплект абароны локцяў, каленаў і запясцяў.

3) Правільны абутак

4) Правілы тармажэння

Для бяспечнага катання на самакаце навучыце дзіця ім кіраваць, а самае галоўнае - тармазіць.

5) Дзе катацца на самакаце

Лепш за ўсё катацца на самакатах у парках, скверах па асфальтаваных дарожках, дзе вы не будзеце замінаць пешаходам. Не катайцеся ў дажджлівае і сырое надвор'е - самакатам складана кіраваць.

6) Выдатна калі разам

Складзіце кампанію - бо гэта выдатны вольны час не толькі для дзяцей, але і для дарослых!

Выконвайце правілы і тады ваш адпачынак будзе бяспечным!

Аддзел ДАІ Аршанскага РУУС

Да спіса навін