Як даведацца, ці ёсць свабодныя месцы ў дзіцячым садзе?

Для поўнай і дакладнай інфармацыі аб наяўнасці свабодных месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі г. Оршы і Аршанскага раёна створана інтэрактыўная карта.
Усе дзіцячыя сады адзначаны на карце значкамі. Клікнуўшы на любы з іх, можна азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй аб наяўнасці ці адсутнасці вольных месцаў у дашкольнай установе. Абнаўляецца інфармацыя не менш за адзін раз у месяц.
На галоўнай старонцы сайта ўпраўлення па адукацыі Аршанскага райвыканкама размешчаны спасылкі на інтэрактыўную карту ўстаноў дашкольнай адукацыі як Аршанскага рэгіёна, так і ўсёй Віцебскай вобласці. Іх таксама можна знайсці і на інтэрнэт-сайтах дзяржаўных арганізацый, у спецыяльных рубрыках дзіцячых садоў і школ.
Ю. БАТУРА, метадыст Аршанскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета.
http://www.orshanka.by/?p=81497