Дыялог аб праекце Канстытуцыі адбыўся ў лакаматыўным дэпо ім. К. С. Заслонава ў Оршы

У лакаматыўным дэпо імя К. С. Заслонава адбылася сустрэча з работнікамі прадпрыемства, на якой абмеркавалі праект змен і дапаўненняў Канстытуцыі.
У дыялогу прынялі ўдзел намеснікі начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Пётр Гнуценка і Ірына Сафейчанка, першы сакратар Віцебскага абкама КПБ, дэпутат Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Жудро.
Госці распавялі, што неабходнасць удасканалення Асноўнага Закона краіны прадыктавана ў першую чаргу вонкавымі выклікамі. Казалі аб абароне персанальных дадзеных і бяспецы асобы і грамадства пры іх выкарыстанні, аб сацыяльных гарантыях, ахове здароўя і медыцынскім абслугоўванні, інстытуце сям'і, традыцыйных нацыянальных каштоўнасцях, захаванні памяці аб гераічным мінулым нашых продкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і г. д.
Крыніца: http://www.orshanka.by/?p=75247