2 снежня 2022
ДАІ ў выхадныя ўзмоцніць кантроль за бяспекай дарожнага руху

Масіраваныя адпрацоўкі пройдуць у месцах канцэнтрацыі ДТЗ і на аварыйна-небяспечных участках аўтадарог з 2 па 5 снежня. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена спыненню фактаў парушэння правілаў абгону, хуткасных рэжымаў, выезду на паласу сустрэчнага руху, правілаў манеўравання. Таксама інспектары зробяць акцэнт на выяўленні нецвярозых вадзіцеляў і асоб, якія не маюць або пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі.
Аддзел ДАІ УУС Аршанскага райвыканкама