Аршанка Марына Шыцькова прайшла ў паўфінал тэлепраекта «Зорны шлях»

У тэлепраекце «Зорны шлях» на АНТ прайшоў чацвёрты адборачны канцэрт-шоў талентаў з Віцебскай вобласці. З некалькіх дзясяткаў прэтэндэнтаў прадзюсары выбіралі лепшых з лепшых непрафесійных вакалістаў з народа. Толькі пяць удзельнікаў прадэманстравалі ў эфіры свае вакальныя даныя.
Упэўнена, суботнім вечарам многія аршанцы і віцябляне з заміраннем сэрцаў глядзелі па ТБ яркае выступленне творчага дуэта аршанкі ўрача-отарыналарынгалогіі УАЗ «АЦП» Марыны Шыцьковай і студэнта 5-га курса Дэвіна Рандзенiя. Вакалісты душэўна і кранальна выканалі кампазіцыю У. Прэснякова «Замак з дажджу», настроіўшы гледачоў на рамантычны лад. Гэта быў сапраўдны выбух эмоцый і годны выступ, які высока ацанілі прадзюсары і гледачы праекта.
Медработнікі набралі 14 балаў. Такая ж колькасць галасоў была аддадзена і мастаку службы эксплуатацыі і рамонту цеплавых сетак, будынкаў і збудаванняў РУП «Віцебскэнерга» Ірыне Стрыжонак. Усе трое прайшлі ў паўфінал музычнага шоў «Зорны шлях». З 12 паўфіналістаў патрапяць у фінал 6 вакалістаў і толькі аднаму з іх усміхнецца поспех.
Трымаем кулачкі за Марыну Шыцькову. Запіс паўфінальнага канцэрта на АНТ зусім блізка. Хварэем і галасуем за Марыну разам!
А. ПАШКОЎСКАЯ, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце з моладдзю УАЗ «АЦП».
http://www.orshanka.by/?p=89439