Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
24 чэрвеня 2022

Пераможцаў рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў узнагародзілі ў Оршы

Пераможцаў адкрытай Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў - 2022 узнагародзілі ў Оршы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр адукацыі Андрэй Іванец, намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык, алімпійскія чэмпіёны.

"Рэспубліканская спартакіяда з'яўляецца ў многім працягам тых слаўных традыцый, якія былі закладзены яшчэ ў савецкі час. У 2006 годзе Міністэрства адукацыі сумесна з Міністэрствам спорту і турызму фактычна адрадзіла гэты рух. Сёння на папярэдніх этапах у розных спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 150 тыс. школьнікаў. Гэта вялікая лічба. Мы імкнёмся яе развіваць", - адзначыў Андрэй Іванец.

Паводле слоў міністра, вельмі важна, каб школьнікі сёння займаліся фізічнай культурай. "Потым гэта перарастае ў любоў да спорту, нехта стане і чэмпіёнам. Фінал спаборніцтваў праводзяць у розных гарадах. У гэтым годзе мы запрасілі нашых расійскіх сяброў, спартакіяда набыла міжнародны статус. Мы будзем прадаўжаць гэтыя традыцыі, таму што ў здаровым целе здаровы дух", - падкрэсліў ён.

Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў прайшла з 13 па 23 чэрвеня. Спаборніцтвы праходзілі ў Віцебску, Полацку, Наваполацку, Оршы і Брэсце.

БелТА

Да спіса навін