Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Сацыяльная сфера / Маладзёжная палітыка

Маладзёжная палітыка

Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аршанскага раённага выканаўчага камітэта

Структура дзяржаўных органаў па справах моладзі


Моладзь - сіла нашай краіны, стратэгічны і кадравы рэсурс, і ўсе пытанні, звязаныя з жыццём маладых людзей, уваходзяць у сферу нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў. Патэнцыял маладога пакалення традыцыйна запатрабаваны ў эканоміка-тэхналагічнай, навуковай, сацыяльнай і інфармацыйнай сферах.

Маладзёжная палітыка ў Віцебскай вобласці рэалізуецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі», дзяржаўнай праграмай «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021–2025 гады і іншымі актамі заканадаўства.

Асноўнымі задачамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з'яўляюцца:

· стварэнне ўмоў для эфектыўнай самарэалізацыі моладзі, фарміравання ў моладзі праз сістэму героіка-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання актыўнай грамадзянскай пазіцыі, любові да Радзімы, гонару за яе мінулае і сучаснасць, адказнасці за лёс Беларусі;

· фарміраванне адказных паводзін і каштоўнасных адносін моладзі да уласнага здароўя як умове асабістага дабрабыту і здароўя будучых пакаленняў.

Мэтамі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з'яўляюцца:

· стварэнне ўмоў для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці грамадства;

· сацыяльная, матэрыяльная, прававая і іншая падтрымка моладзі;

· пашырэнне магчымасцяў моладзі ў выбары жыццёвага шляху.

· Праца ў гэтай сферы сканцэнтравана па наступных ключавых напрамках:

· героіка-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі;

· грамадскі ўдзел і ініцыятыва;

· прафесійная самарэалізацыя, кар'ерны рост, маладзёжнае прадпрымальніцтва;

· сямейныя каштоўнасці;

· фарміраванне здаровага ладу жыцця;

· садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на працу, другасная занятасць моладзі, развіццё студатрадаўскага руху.

Дзяржаўная маладзёжная палітыка можа ажыццяўляцца і па іншых напрамках

Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ № 1, паводле якога ў мэтах фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа 2022 год у Беларусі аб'яўлены Годам гістарычнай памяці.

З мэтай фармавання ў моладзі нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, павагі да гісторыі, культуры і традыцый беларускага народа рэалізуецца комплекс мер па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі.

Сацыяльная падтрымка і далейшае прасоўванне адоранай і таленавітай моладзі.

У раёне падтрымліваюцца і прасоўваюцца маладзёжныя ініцыятывы ў розных формах.

Інфармацыйнае поле працы з моладдзю

З мэтай інфармавання моладзі створаны і функцыянуюць акаўнты Аршанскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» у сацыяльных сетках Вконтакте, Instagram. У акаўнтах размяшчаецца інфармацыя аб запланаваных і праведзеных мерапрыемствах у рамках рэалізацыі асноўных напрамкаў дзейнасці ГА «БРСМ», карысная інфармацыя аб кібербяспецы, аб правілах бяспекі і прафілактыцы супрацьпраўных паводзін.


Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 №65-З «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 1996 года № 18 «Аб спецыяльным фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 1996 года № 19 «Аб спецыяльным фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2012 г. № 181 «Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»