Супрацоўнікі пракуратуры Оршанскага раёна прынялі ўдзел у дабрачынных акцыях
Супрацоўнікі пракуратуры Аршанскага раёна прынялі ўдзел у правядзенні дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы», якія праходзяць у Рэспубліцы Беларусь у перыяд навагодніх і калядных святаў.
У рамках акцыі «Нашы дзеці» салодкія падарункі і цацкі ўручаны дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. Мэта акцыі – павіншаваць дзяцей з Новым годам і Калядамі, падарыць ім частку душы і цяпла, радасць і адчуванне свята.
У рамках дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» супрацоўнікі пракуратуры павіншавалі ветэранаў працы Міхаіла Васільевіча Садковіча, Людмілу Іваноўну Сярэбро і Таццяну Іваноўну Радкевіч. Яны пажадалі ім здароўя, аптымізму і бадзёрасці духу, выказалі прызнанне за шматгадовую добрасумленную працу.
Служба інфармацыі пракуратуры Аршанскага раёна.