Снегапады не даюць перадыху оршанскім камунальшчыкам
З 10 на 11 лютага Оршаншчыну зноў накрыў снегапад. Камунальныя службы, як і раней, праводзяць актыўныя работы па ачыстцы вуліц, тратуараў і двараў.
– Інтэнсіўнасць уборкі ў рэгіёне не зніжаецца. У цяперашні час на вуліцах горада працуюць тры пяскоразбрасвальнікі, тры пагрузчыкі, снег вывозяць восем МАЗаў. У другой палове дня снегоачыстная тэхніка з шасці адзінак калоннай пройдзе па цэнтральных вуліцах з інтэнсіўным рухам грамадскага транспарту, – паведаміў рэдакцыі начальнік дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка Оршанскай спецавтобазы Алег Галай.
Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў вялікі аб'ём работ па расчышчэнні снегу праводзіцца каля помніка ўраджэнцам Оршаншчыны, загінулым у ходзе баявых дзеянняў у Афганістане. Толькі за ўчорашні дзень з сквера на беразе Дняпра вывезена каля 50 тон снегу.
У зімовую непагоду камунальнікі клапоцяцца і пра стан Площчы дзяржаўных сімвалаў. Напрыклад, на днях у неба ўзнялося новае палатно беларускага сцяга.
Людміла ЛЮДМІНА.
Фота аўтара.
Крыніца: orshanka