Смольяны актыўна рыхтуюцца да раённых «Дажынкаў»
На Оршаншчыне наведзенню парадку ў сельскай мясцовасці традыцыйна ўдзяляецца вялікая ўвага. З кожным годам жыццё ў невялікіх населеных пунктах становіцца камфортней. Можна з упэўненасцю сказаць, што парадак стаў брэндам не толькі нашага рэгіёна, але і краіны ў цэлым. У мінулым годзе да раённага свята працаўнікоў сяла «Дажынкі» пераўтварыўся аграгарадок Бабінічы. Цяпер прыйшла чарга Смольяна. На днях тут прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума Оршанскага раённага Савета дэпутатаў на тэму добраўпарадкавання і наведзення парадку на тэрыторыі Оршанскага раёна на прыкладзе працы Смольянскага сельсавета.
У працы прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Глеб Гуленкаў.
Перад пачаткам пасяджэння дэпутаты наведалі Смольянскую амбулаторыю ўрача агульнай практыкі. Зараз тут ідуць рамонтныя работы.
– На дадзены момант выкананы рамонт цокаля будынка, адмосткі і ўваходнай групы, заменена дах. Унутраныя работы закранулі калідор і кабінеты. Усталяваны новыя дзвярныя блокі, сцены ўпрыгожвае дэкаратыўная штукатурка, у рэжымных кабінетах выканана ўкладка керамічнай пліткі. Таксама адрамантаваны ўчасткі водаводжання, цеплазабеспячэння, заменена электроправодка. Прадбачана ўстаноўка новага пандуса для асоб з абмежаванымі магчымасцямі, тактыльнай пліткі, парыл з нержавеючай сталі, над уваходнай групай з'явіцца новы навес. Ужо ўсталявана новая стаматалагічная ўстаноўка, вырашаюцца пытанні па дадатковым медыцынскім абсталяванні, – расказаў намеснік галоўнага ўрача па гаспадарчай працы Оршанскай цэнтральнай паліклінікі Юрый Тягло.
Наступнай кропкай маршруту стала зона адпачынку на рацэ Дэрноўка. Тут асноўныя работы па добраўпарадкаванні ўжо завершаны. Як расказала старшыня Смольянскага сельскага выканаўчага камітэта Анжэліка Эмамава, у добраўпарадкаванні пляжа вялікую дапамогу аказалі навучэнцы аграрнага каледжа.
Кіпіць работа і ў Доме культуры. Уже выканана замена вокнаў, завяршаецца рамонт фасада будынка, фойе, бібліятэкі, санітарных пакояў. У хуткім часе пераўтворыцца і спартыўнае памяшканне. А вось актавы зал ужо зусім не пазнаць. Памяшканне стала светлым і ўтульным. Рамонтныя работы тут амаль завершаны.
Працягваецца рамонт дзіцячага садка і школы. У хуткім часе з'явіцца футбольная пляцоўка, зменіцца аблічча цэнтральнай плошчы, а каля пешаходнага моста, які злучае вул. Надречную і вул. Садовую, усталююць цікавую фотазону. Дарэчы, сам мост таксама набыве новы выгляд.
Працягнулася пасяджэнне прэзідыума Оршанскага райсавета дэпутатаў у аграрным каледжы. Тут былі падведзены вынікі рабочай паездкі.
– Кожны старшыня сельскага выканаўчага камітэта сёння павінен разумець увесь аб'ём работы, які неабходна выканаць да таго, як пачнуць прыводзіць у парадак аб'екты населенага пункта. Вельмі важна правесці працу з насельніцтвам, каб даведацца ўсе праблемы, – падкрэсліла старшыня Оршанскага раённага Савета дэпутатаў Інна Хомутоўская.
Вадзім КРАЎЧЭНКА.
Фота аўтара.