«Славянскі базар у Віцебску - 2025»: Глеб Лапіцкі расказаў пра новыя пляцоўкі, конкурсныя змены і білетны ажыятаж
Апошнія навіны з культурных палёў XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» паведаміў генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», дырэктар форуму Глеб Лапіцкі на сустрэчы са СМІ ў Медыяцэнтры Віцебскай вобласці.
Нягледзячы на тое, што продаж білетаў у гэтым годзе пачаўся больш чым на месяц пазней, працэнт выкупленых і забраніраваных вышэй, чым на гэтую дату ў мінулым годзе. А на некаторыя праекты ўжо няма свабодных месцаў. Традыцыйна ў іх ліку канцэрт-адкрыцця фестывалю, «Залаты хит» і нечакана – першы дзень конкурсу выканаўцаў эстраднай песні.
– Мы некалькі змянілі канцэпцыю дарослага конкурсу, спачатку будзе выконвацца сусветны хит, а потым – славянскі. Гэта больш лагічна, каб на закрыцці фестывалю, якое сумешчана з другім конкурсным днём, гучалі песні славянскіх краін, – адзначыў Глеб Лапіцкі.
Сутнасна зменіцца падыход і да дзіцячага конкурсу. У першы дзень юныя вакалісты споюць песні з папулярных мультыплікацыйных і анімацыйных фільмаў, у другі – кампазіцыю на славянскай мове.
Сквозной тэмай «Славянскага базара – 2025» стане 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яна будзе адзначана ў многіх праектах форуму.
– Захаванне памяці заўсёды было важным, а сёння – ўдвая. Трэба паказваць і гаварыць людзям праўду пра Вялікую Айчынную вайну, пра Перамогу савецкага народа, у тым ліку, выкарыстоўваючы такія маштабныя праекты, як міжнародны фестываль мастацтваў, да якога прыкуты ўвага розных краін, – падкрэсліў Глеб Лапіцкі.
На цяперашнім фестывалі з'явяцца дзве новыя канцэртныя пляцоўкі: эксперыментальная – у музычным каледжы імя І. Соллертынскага і зорная – на Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексе, дзе выступяць Стас Міхайлаў, а таксама пройдуць зборныя канцэрты «Зоркі ТикТока», «Рытмы лета», «Танцпляцоўка з «Душэўным радыё» ў фармаце дзяўчынак». Дырэкцыя форуму падрыхтавала сюрпрыз для гледачоў – магчымасць сфатаграфавацца са сваім кумірам. Дэталі будуць апублікаваны на сайце і сацыяльных сетках «Славянскага базара».
На форуме мастацтваў годнае месца займуть класічная музыка, джаз, рок і сучасная эстрада. Глеб Лапіцкі назваў топ-3 праграмы, якія ён раіць не прапусціць.
– Каб зразумець, што такое «Славянскі базар», трэба, па-першае, наведаць канцэрт у Летнім амфітэатры, па-другое, – пабываць у філармоніі або ў тэатры, або пабродзіць па вуліцах фестывальнага горада і, па-трэцяе, – ради цікавасці заглянуць на пляцоўку Цэнтральнага спартыўнага комплексу, – выказаў сваё меркаванне дырэктар форуму.