Сяргей Шуроў: Мы павінны працаваць з аддачай на карысць нашай краіны
Сяргей Шуроў, намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама:
- Самы галоўны пасыл, які я для сябе вылучыў, гэта моцная краіна – моцная эканоміка. І калі мы не хочам ваяваць, то мы павінны працаваць з аддачай на карысць сваёй краіны. Як сказала Глава дзяржавы: «лепш араць на трактары, чым ездзіць на танку». Усё залежыць ад нас! Мы павінны напружвацца, адчуваць адказнасць, разумець, што з кожнага будзе сур'ёзны попыт.