Сяргей Левковіч з рабочым візітам наведаў Бешанковічскі раён
Рабочы візіт памочніка Прэзідэнта адбыўся ў рамках даручэння кіраўніка дзяржавы. Правесці арганізацыйна-кантрольныя мерапрыемствы адносна зімоўкі жывёлы і падрыхтоўкі да вясенне-палявых работ Аляксандр Лукашэнка даручыў у кожным рэгіёне.
Сяргей Левковіч праінспектаваў жывёлагадоўчыя аб'екты і машынныя двары ЗАА «АСБ-Агро Новатар», ГП «ПалітадзелецАгро», ТАА «Сущево-Агро». Ён адзначыў, што крытычных праблем у вызначаных напрамках дзейнасці няма.
— Што датычыцца падрыхтоўкі тэхнікі да вясны, шмат пытанняў вырашана, выдзелены пэўныя бюджэтныя рэсурсы, большасць гаспадарак забяспечаны запчасткамі. Што патрабуецца ад аграрыяў, гэта актывізаваць працу, — падкрэсліў памочнік Прэзідэнта.