Сельскае гаспадарства пад кантролем кіраўніцтва Оршанскага раёна
Сёння кіраўнік раёна Ігар Мороз правёў семінар для работнікаў сельгасарганізацый на базе СХФ «Смольяны».
Абмеркавалі пытанні пастаноўкі тэхнікі на захаванне і арганізацыі рамонту да вясенне-палявых работ у новым сезоне.
Таксама на кантролі кіраўніцтва раёна тэма жывёлагадоўлі і вытворчасці малака, утрыманне маладняку ў зімовых умовах, навядзенне парадку на тэрыторыях сельгаспредпрыемстваў.
Такія семінары ў Оршанскім раёне будуць праводзіцца на рэгулярнай аснове. Галоўная задача – абмяняцца вопытам і паглядзець, якія праблемныя пытанні ёсць у гаспадарках, каб аператыўна іх вырашаць.
Анастасія ТУРОК.
Фота аўтара.