Сегодня второй день Международного экономического форума и выставки-ярмарки в Орше

Сёння другі дзень Міжнароднага эканамічнага форуму і выставы‑ярмаркі ў Оршы

У Оршы працягваецца XIII Міжнародны эканамічны форум і XIV Рэспубліканская універсальная выстава-кірмаш «Оршанскія традыцыі».

Тэмай дня з'яўляецца «Супрацоўніцтва ў рамках ШОС». У Ледавай арэне прайшло пленарнае пасяджэнне па пытаннях рэалізацыі ўзаемных інтарэсаў, накіраваных на павышэнне якасці жыцця і дабрабыту насельніцтва. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі сферы бізнесу і розных галін эканомікі з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Ірана, Кітая.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуліся першы намеснік старшыні Оршанскага райвыканкама Сяргей Пац, прэзідэнт Саюза «Гандлёва-прамысловая палата Пскоўскай вобласці» Уладзімір Зубоў, саветнік па палітычных пытаннях Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Азімжон Озатаў і трэці сакратар Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Кіаніджу Самад.

Удзельнікі пленарнага пасяджэння знаёмяцца з прамысловым і інвестыцыйным патэнцыялам Оршаншчыны, магчымасцямі Пілотнай зоны рэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Кітай – ШОС. Прайшла прэзентацыя Індустрыяльнага парка «Вялікі камень» як платформы для развіцця супрацоўніцтва ў галіне інавацый. На мерапрыемстве выступілі прадстаўнікі гандлёва-прамысловых палат Віцебскай вобласці, а таксама Пскоўскай і Смаленскай абласцей Расійскай Федэрацыі. Свой інвестыцыйны і лагістычны патэнцыял прадставіла АЭЗ «Бреміно-Орша».

Таксама ў рамках сустрэчы прайшлі перамовы прадстаўнікоў прадпрыемстваў Оршаншчыны і гарадоў-пабрацімаў.

Вадзім КРАЎЧЭНКА.
Фота аўтара.

orshanka.by