Сёння адбудзецца афіцыйнае адкрыццё ХХХІV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Але традыцыйна мерапрыемствы ў паўночнай сталіцы пачынаюцца яшчэ да яго пачатку.

У гэтым годзе на фестывалі з'явілася яшчэ адна канцэртная пляцоўка – Цэнтральны спартыўны комплекс. Учора тут не было вольных месцаў. І гэта не дзіўна.

Бо на сцэне з вялікім сольным канцэртам выступаў Стас Міхайлаў

Расійскі спявак у прадстаўленні не мае патрэбы, ды і на фестывальным Віцебску ён не ўпершыню. Гледачы сталі сведкамі ўнікальнай праграмы з лепшымі хітамі артыста. Зала сустракала Стаса Міхайлава бурнымі апладысментамі і, вядома, падчас выканання спявала з ім у адзін голас.

У гэтым годзе на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы зноў прайшоў рок-канцэрт. Выступленне рок-оркестра «NIKAMUZA» выклікала непадробны інтарэс у жыхароў і гасцей горада, якія прыйшлі ў Летні амфітэатр задоўга да пачатку мерапрыемства.

У праграму музыканты ўключылі хіты з трох праектаў: «Рокафонія», «Барокко» і «Rock XXI век». Гледачоў чакала маштабнае музычнае падарожжа, дзе класічныя аркестравыя аранжыроўкі сустракаліся з неверагоднай энергетыкай рока, а яркія візуальныя эфекты, арыгінальнае афармленне сцэны і фірмовы стыль калектыву зрабілі гэта выступленне незабыўным.

Маштабнае музычнае шоу не пакінула нікога абыякавым. Гледачы дружна падпявалі сусветным хітам такіх выканаўцаў, як Led Zeppelin, Scorpions, Deep Purple, Queen, Aerosmith, Pink Floyd, Metallica, AC/DC, Linkin Park, KORN, Green Day, Evanescence і іншых.

Вадзім КРАЎЧЭНКА.
Фота аўтара.

www.orshanka.by