Сёння пачынаюцца перадвыбарчыя выступы кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

Пачынаюцца перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па ТВ і радыё,  паведамляе БЕЛТА.

ЦВК зарэгістраваны пяць кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь: дзеючы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, індывідуальны прадпрымальнік Анна Канопацкая, першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранакаў. Жарэб'ёўка даты і часу перадвыбарных выступленняў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыё адбылася 23 снежня.

У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё выступленні будуць трансліравацца ў наступным парадку:

8 студзеня — Алег Гайдукевіч і Аляксандр Хіжняк;
10 студзеня — Анна Канопацкая і Сяргей Сыранакаў;
15 студзеня — Сяргей Сыранакаў і Анна Канопацкая;
17 студзеня — Алег Гайдукевіч і Аляксандр Хіжняк.

Час выхаду ў эфір — з 8.00 да 9.00. Працягласць выступлення — не больш за 30 хвілін.

У эфіры «Беларусь 1» выступленні будуць трансліравацца ў наступным парадку:

9 студзеня — Анна Канопацкая, Сяргей Сыранакаў, Аляксандр Хіжняк, Алег Гайдукевіч;
16 студзеня — Аляксандр Хіжняк, Анна Канопацкая, Сяргей Сыранакаў, Алег Гайдукевіч.

Час выхаду ў эфір — з 18.00 да 20.00. Працягласць выступлення — не больш за 30 хвілін.

Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь дзеючы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад перадвыбарных выступленняў па тэлебачанні і радыё.

Агітацыйны этап выбарчай кампаніі працягнецца да 25 студзеня. Выбары Прэзідэнта Беларусі прызначаны на 26 студзеня 2025 года.

https://www.orshanka.by/?p=134891