С какими вопросами обратились к главе Оршанского района?

З якімі пытаннямі звярнуліся да главы Оршанскага раёна?

Старшыня Аршанскага раёна Ігар Мароз адказаў на пытанні жыхароў рэгіёна падчас прамой тэлефоннай лініі, якая адбылася ў мінулую суботу.

Паступіла 23 званка. Аршанцы паднялі такія праблемы, як абрэзка дрэў на дваровай тэрыторыі, добраўпарадкаванне лесапалосы ў раёне Мікрарайон-1 і вадаёма па вул. 1-й Маладзёжнай, абсталяванне дзіцячай пляцоўкі, рамонт сельскіх дарог і работа грамадскага транспарту. Таксама прагучалі падчас прамой лініі і дзве падзякі за рамонт дарогі ў д. Леньковічы і добраўпарадкаванне Копысы.

Старшыня райвыканкама таксама адказаў на хвалюючае пытанне жыхароў мікрараёна Мясакомбіната, калі пачнецца рамонт моста па вул. Шклоўскай. Работы плануюць разгарнуць ужо ў маі гэтага года.

Напярэдадні рэдакцыя «Аршанскай газеты» запусціла ў сваіх сацыяльных сетках анонс прамой лініі. Свае пытанні старшыні райвыканкама мы прапанавалі пакінуць у каментарах. Такой магчымасцю скарысталіся больш за 70 падпісчыкаў. Іх цікавіла работа гарадскога грамадскага транспарту, абуладкаванне паркоўчных месцаў у дварах і дзіцячых гульнявых пляцовак, тратуарных дарожак, рамонт водаправода ў населеным пункце і іншыя. Усе пытанні будуць прааналізаваны і ўзяты на кантроль.
Анастасія ТУРОК.
Фота аўтара.
Ісчотнік: https://www.orshanka.by/