С Днём работников торговли!

З Днём работнікаў гандлю!

Шаноўныя работнікі гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў гандлю!

Прафесія работніка сферы гандлю была і застаецца адной з самых распаўсюджаных і запатрабаваных. 

Дзякуючы вашай працы вырашаецца адна з найбольш важных сацыяльных задач – задавальненне патрэбаў насельніцтва ў таварах і паслугах. Ваша дзейнасць у многім вызначае якасць жыцця людзей і іх настрой. 

Жадаем вам удзячных пакупнікоў, камерцыйнага поспеху, дзелавой ініцыятывы, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, дабра і сямейнага дабрабыту! 

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт. 

Лепельскі раённы Савет дэпутатаў.