Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала жыхарам рэгіёну віншаванне з Новым годам

Шаноўныя жыхары Віцебскай вобласці! Дарагія землякі!

Ідучы год становіцца нашай гісторыяй. У ім ёсць месца яркім і важным падзеям, перамогам і дасягненням, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі краіны і Прыдзіне.

Сярод іх: святкаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 1050-годдзя Віцебска, правядзенне XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, абласнога фестывалю-ярмаркі працоўнікаў сяла “Дажынкі-2024“, рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Марафон адзінства“. Падчас Адзінага дня галасавання былі абраны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8 склікання і дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 29 склікання, якія актыўна ўключыліся ў працу па рашэнні важных пытанняў жыццядзейнасці людзей.

Точный выбар прыярытэтаў і стварчыя намаганні дазволілі нам захаваць стабільную сацыяльна-палітычную абстаноўку і станоўчую дынаміку ў эканоміцы.

Забяспечана выкананне заданняў Урада па росце заработнай платы і інвестыцый, даходах бюджэту і зніжэнні выдаткаў, выпуску імпартзамяшчальнай прадукцыі.

Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто ўмацоўваў прэстыж Віцебшчыны, памнажаючы яе інтэлектуальны і духоўны патэнцыял.

Няхай наступны год прынясе ў Вашы сем'і згоду і ўзаемаразуменне, выканае ўсе запаветныя мары і добрыя намеры!

Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым 2025 годам!

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра і дабрабыту!

 

З павагай,

А.М.Субботин, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Д.В.Дзямідоў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

vitebsk-region.gov.by