Руководство Оршанского района встретилось с жителями агрогородка Смольяны

Кіраўніцтва Оршанскага раёна сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Смольяны

У гэтым годзе сталіцай раённага свята працоўнікаў сяла «Дажынкі» стане аграгарадок Смольяны.

Гэты дзіўны куток Оршаншчыны славіцца сваімі гістарычнымі помнікамі: касцёлам Дзевы Марыі, Спасо-Пераображэнскай царквой, царквой Святога Аляксея, замкам «Белы Ковель». Сотні турыстаў штогод прыязджаюць сюды за ўражаннямі.

Старшыня Оршанскага райвыканкама Ігар Мороз і старшыня Савета дэпутатаў Інна Хомутоўская встретіліся з мясцовымі жыхарамі, каб абмеркаваць план па добраўпарадкаванні населенага пункта, пачуць меркаванні і прапановы наконт таго, якім бачаць свой пасёлак самі сельчане, на што трэба звярнуць увагу ў першую чаргу падчас рамонтных работ. Дыялог атрымаўся даволі жывым. Жыхары Смольян закранулі нямала актуальных пытанняў, якія іх турбуюць: ад працы і аснашчэння медыцынскім абсталяваннем амбулаторыі да асвятлення на аўтобусных прыпынках, далейшай долі гістарычна-культурных помнікаў. Кожную тэму абмеркавалі падрабязна.

Падрыхтоўка да раённых «Дажынкаў» будзе ўражлівай. Добраўпарадкаванне закране практычна ўсе сферы жыццядзейнасці гэтага аграгарадка. Абнавіцца мясцовая амбулаторыя, школа і прылеглая да яе тэрыторыя, Дом культуры, будынак аграрнага каледжа. Наведуць парадак і ў паркавых зонах, адрамантуюць лазню. Асобная ўвага ў добраўпарадкаванні будзе ўдзяляцца цэнтральнай частцы аграгарадка, дзе пройдуць усе святочныя мерапрыемствы. Мясцовыя жыхары папрасілі звярнуць увагу на сціплы асартымент тавараў у краме «Еўраопт», вулічнае асвятленне, на адсутнасць раскладу на аўтобусных прыпынках, на своечасовы вываз смецця і парадак на кантэйнерных пляцоўках, абрэзку аварыйных дрэў, абсталяванне міні-рынка і шмат іншага.

Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.

https://www.orshanka.by/?p=136111