Кіраўніцтва Оршанскага раёна віншуе жыхароў рэгіёну з Новым годам
Шаноўныя жыхары Аршанскага раёна!
Ад усяго сэрца віншуем вас з надышоўшым Новым 2026 годам!
Падводзячы вынікі мінулага 2025 года, з гордасцю можам сказаць, што ён быў напоўнены важнымі дасягненнямі як для раёна, так і для ўсёй краіны. Мы разам адзначылі свяшчэнную дату – 80-годдзе Вялікай Перамогі, аддаўшы даніну памяці героям, якія абаранялі нашу зямлю. Актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім і культурным жыцці, рэалізоўвалі значныя праекты, уносілі свой уклад у развіццё роднага краю. Асабліва важна, што гэтая праца вялася ў русле агульнацыянальнай Пяцігодкі якасці, якая задае высокую планку ва ўсіх сферах. Дзякуй вам за працу, неабыякавасць і любоў да малой радзімы!
Дарагія аршанцы!
Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір, узаемаразуменне і радасць. Жадаем, каб кожны дзень новага года прыносіў вам удачу ў справах, гармонію ў сям'і і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Давайце і далей разам працаваць над тым, каб наш Аршанскі раён станавіўся яшчэ больш утульным, добраўпарадкаваным і камфортным для жыцця ўсіх пакаленняў.
З Новым 2026 годам і Ражджаством! Моцнага здароўя, дабрабыту і новых перамог!
Старшыня Аршанскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Аляксандравіч Мороз.
Старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Інна Викторовна Хомутоўская.
t.me/official_orsha/28115