Кіраўніцтва Оршанскага раёна віншуе з прафесійным святам работнікаў і ветэранаў сферы сацыяльнай абароны
Шаноўныя работнікі і ветэраны сферы сацыяльнай абароны!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны!
Ваш труд нясе цяпло і клопат людзям, якія з-за жыццёвых абставін і ўзросту асабліва маюць патрэбу ў падтрымцы дзяржавы і нашай з вамі дапамозе. У вашай прафесіі сканцэнтраваны лепшыя чалавечыя якасці – міласэрддзе, дабрыня, спачуванне, якія на працягу многіх гадоў напаўняюць жыццё людзей сэнсам і дапамагаюць знайсці надзею.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. Няхай ваш высакародны труд прыносіць задавальненне і заслужаную павагу тых, каму вы аддаеце сваё душэўнае цяпло.