Кіраўніцтва Оршанскага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам — Днём ратавальніка!
Ад усёй душы дзякуем работнікам і ветэранам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Аршанскага раёна за ваш неацэнны ўклад у бяспеку кожнага з нас. Вы - надзейны шчыт, які стаіць на варце бяспекі нашых грамадзян. Ваша гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў любую секунду, мужнасць і прафесіяналізм заслугоўваюць глыбокай павагі.
Жадаем вам моцнага здароўя, неверагоднай энергіі, баявога духу і заўсёды вяртацца з выездаў жывымі і здаровымі. Няхай у вашых сем'ях пануе мір і дабрабыт, а на службе будзе менш трывог!
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт.
Аршанскі раённы Савет дэпутатаў.