Руководство Оршанского района поздравляет работников и ветеранов государственных органов и организаций системы социальной защиты с профессиональным праздником Днем работников социальной защиты

Кіраўніцтва Оршанскага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў дзяржаўных органаў і арганізацый сістэмы сацыяльнай абароны з прафесійным святам — Днём работнікаў сацыяльнай абароны

Шаноўныя работнікі і ветэраны сістэмы сацыяльнай абароны Аршанскага раёна!

Ад імя Аршанскага раённага выканаўчага камітэта і Аршанскага раённага Савета дэпутатаў прымеце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны!

Ваша служба - гэта сапраўднае прызванне, заснаванае на міласэрдзі, чуйнасці і штодзённай гатоўнасці прыйсці на дапамогу. У вашых руках - рашэнне самых далікатных пытанняў, падтрымка пажылых людзей, ветэранаў, сем'яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, людзей з інваліднасцю. Вы кожны дзень робіце наша грамадства больш чалавечным, справядлівым і клапатлівым.

Асобныя словы падзякі хочам выказаць ветэранам галіны. Ваша мудрасць, адданасць справе і бясцэнны досвед заклалі трывалую аснову, на якой сёння стаіць сучасная сістэма сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Аршаншчыны.

У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, душэўнага цяпла, якое вы так шчодра даруеце іншым, і невычарпальнага цярпення. Няхай ваша дабрыня вяртаецца да вас сторіцай, а ў сем'ях пануе дабрабыт і шчасце. Няхай ваша нялёгкая, але такая важная праца заўсёды сустракае павагу і шчырую ўдзячнасць жыхароў нашага раёна.

Дзякуй вам за вашу тытанічную працу, чуйныя сэрцы і вернасць прафесіі!

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт.
Аршанскі раённы Савет дэпутатаў.