Руководитель крупной китайской компании посетил Оршу

Кіраўнік вялікай кітайскай кампаніі наведаў Оршу

У пачатку верасня ў Пекіне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчы з прадстаўнікамі шэрага кітайскіх кампаній. Адна з іх адбылася з кіраўніцтвам «Шаньдун Хуалян Грынхаус Інжынірынг» на чале з Чэнь Хунлянам. Гэтая кампанія спецыялізуецца на вырошчванні кветак.

– Вы, напэўна, самыя багатыя і самыя жаданыя госці будзеце ў Беларусі. Я маю на ўвазе тое, што мы адкуль толькі не завозім кветкавую прадукцыю. Аж з Эквадора. Таму, гаспадар Чэнь, вам вароты адчынены. Рынак не асвоены беларускі і расійскі, ды і еўрапейскія рынкі. Канкурэнцыі практычна няма ніякай. Калі заўтра пачнеце прадаваць сваю цудоўную кветкавую прадукцыю, у тым ліку і архідэі, мы будзем вам вельмі ўдзячныя, – сказаў тады на сустрэчы Глава дзяржавы.

Рэч ішла пра магчымасць будаўніцтва ў Беларусі цяплічных комплексаў па вырошчванні кветак.

Сёння кіраўніка кампаніі «Шаньдун Хуалян Грынхаус Інжынірынг» Чэнь Хунляна і яго калег віталі ў Оршанскім раёне. Разам з старшынёй Оршанскага райвыканкама Ігарам Морозам ён пабываў у асаблівай эканамічнай зоне «Бреміно-Орша», дзе азнаёміўся з патэнцыялам і магчымасцямі мультимадальнага комплексу, напрамкамі супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве цяпліц для вырошчвання кветкавай і ягадай прадукцыі.

Госці з КНР таксама пабывалі ў СШ № 16 г. Оршы, дзе з 2014 года школьнікі вывучаюць кітайскую мову як факультатыўна, так і ў якасці асноўнай замежнай. У 2016 годзе па пагадненні з РІКК БГУ пры школе створаны Цэнтр вывучэння кітайскай мовы і культуры. У парадку безвыплатнай замежнай дапамогі ўстанове перададзены тры камп'ютарныя класы, мэбля, мульціборды, вучэбна-метадычная літаратура. А ў 2021 годзе тут адкрыўся кабінет Канфуцыя Рэспубліканскага інстытута кітайства імя Канфуцыя БГУ.

Дырэктар школы Галіна Кабешава разам са сваімі калегамі і вучнямі падрыхтавалі невялікую экскурсію па школе, канцэртную праграму, а ў завяршэнне сустрэчы госці наведалі практычна-развівальны комплекс «Парк экалагічнай культуры», створаны на базе школы. У знак дружбы і далейшага супрацоўніцтва кіраўнік кампаніі «Шаньдун Хуалян Грынхаус Інжынірынг» Чэнь Хунлян і кіраўнік Оршанскага раёна пасадзілі дрэва.

Анастасія ТУРОК.
Фота Сяргея СЛЕПЦОВА.

www.orshanka.by