Рэспубліканскі субботнік прайшоў у Оршанскім раёне
У сучасны Год добраўпарадкавання падчас суботніка праводзяцца работы па азеляненні, добраўпарадкаванні і прывядзенні ў парадак: аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, знакавых аб'ектаў, гістарычна-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Аб'ектам № 1 рэспубліканскага суботніка ў Оршы стала добраўпарадкаванне будучага сквера, дзе ўзводзіцца стэла «Орша – горад працоўнай славы. 1941-1945 гг». Напярэдадні 6 лістапада яго плануюць адкрыць у ўрачыстай абстаноўцы.
Удзельнікі суботніка на чале з старшынёй Оршанскага райвыканкама Ігарам Морозам укладвалі плітку на пешаходных дарожках, абсталёўвалі тратуары і кветнікі. Рядом з кіраўніком раёна працавала моладзь, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, партыі «Белая Русь»
Оршанскі раён перамяняецца дзякуючы зладжанай працы шэфскіх арганізацый. У рамках маштабнага мерапрыемства яны аказваюць неацэнную дапамогу па навядзенні парадку сельскагаспадарчым арганізацыям. Праводзяцца работы па вырубцы кустоў, складзіраванню адработаных шын, уборцы тэрыторыі ад лісця, чысцяцца загонкі, прыводзяцца ў парадак ангары, працуюць на фермах - з клопатам пра жывёл і чысціні! Актыўны ўдзел бралі працоўныя калектывы прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, студэнты і вучні, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, супрацоўнікі сферы спорту, культуры, адукацыі, аховы здароўя і проста неабыякавыя грамадзяне. Усе разам яны прывялі ў парадак вуліцы, дворы, тэрыторыі прадпрыемстваў, высадзілі дрэвы і кустарнікі, сабралі апаўшую лісце, прывялі ў парадак алеі, добраўпарадкавалі зоны адпачынку, выканалі работы па ўборцы тэрыторыі і вытворчых памяшканняў. Суботнік - выдатны прыклад таго, як агульнымі намаганнямі мы можам зрабіць нашу малую радзіму яшчэ прыгожай і камфортнай для жыцця.