Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян адбудзецца ў Оршанскім раёне 26 лютага

У Аршанскім раёне прававую дапамогу будзе аказваць галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці Фурсоў Дзмітрый Уладзіміравіч з удзелам прадстаўніка пракуратуры раёна. Прыём будзе праводзіцца з 9.30 да 11.30 на базе ААТ «Аршанскі будаўнічы трест № 18» па адрасе: г. Арша, вул. Льва Толстога, д. 4. Папярэдняя запіс па тэлефоне 8 (0212) 26 18 48.

 

Тэматыка для прававога асвятлення і прававой культуры ў працоўных калектывах арганізацый: "Рэжым працы і адпачынку работнікаў".

Прававыя інспектары працы змогуць не толькі адказаць на пытанні па працоўным заканадаўстве, але і разабраць нюансы сямейнага і пенсійнага права. У выпадку, калі праблема патрабуе сур'ёзнага разбіральніцтва і прыцягнення пракурора, юрысты возьмуць яе на кантроль.