Республиканская спартакиада «Здоровье» работников отрасли Министерства информации Республики Беларусь

Рэспубліканская спартакіада «Здароўе» работнікаў галіны Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

У гэтыя выходныя ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» праходзіла рэспубліканская спартакіяда «Здароўе» работнікаў галіны Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

На працягу двух дзён больш за 500 работнікаў медыяпрасторы Беларусі прымалі ўдзел у спаборніцтвах па міні-футболе, валейболе, гиревым спорце, настольным тэнісе.

Таксама ў праграме спартакіяды – лёгкаатлетычны крос, перацягванне каната і сямейная эстафета «Вясёлыя старты».

Для кіраўнікоў каманд традыцыйным стане першынство па дартсе і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

У спартыўных спаборніцтвах прымала ўдзел каманда Віцебскай вобласці.

Раман Храмцоў прынёс золата для зборнай паўночнага рэгіёна ў падняцці гири. Спартсмен змог падняць гирю 181 раз.

Сільней за ўсіх Віцебшчына традыцыйна стала ў перацягванні каната.

Першынство ў сямейнай эстафеце ўжо другі год запар удаецца ўзяць Храмцовым.

Па выніках спартакіяды каманда Віцебскай вобласці заваявала чацвёртае месца!!!

https://t.me/official_orsha/23951