Растим патриотов!

Вырошчваем патрыётаў!

У рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Крок да поспеху» адбылася сустрэча выхаванцаў аздараўленчага лагера сярэдняй школы № 13 імя І.І.Якубоўскага з начальнікам аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Аршанскага райвыканкама Марыяй Шматовай.

У нефармальнай абстаноўцы Марыя Генадзьевна расказала хлопцам пра свой жыццёвы шлях і сакрэты поспеху, а таксама дала карысныя парады падрастаючаму пакаленню.

Асобны акцэнт у ходзе сустрэчы быў зроблены на тэме захавання гісторыі і традыцый беларускага народа, пагаварылі пра дзяржаўныя святы, дзяржаўныя і нацыянальныя сімвалы Беларусі, пра дасягненні краіны.

Пасля сустрэчы хлопцы падзякавалі Марыі Генадзьевне за цікаву сустрэчу. Бо размова прайшла ў даверлівай і невымушанай абстаноўцы і нікога не пакінула абыякавым.